https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства аховы здароўя накіравала папярэджанні аптэчным сеткам аб недапушчальнасці неабгрунтаванага павелічэння кошту лекавых сродкаў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Спецыялісты фармацэўтычнай інспекцыі Міністэрства аховы здароўя вядуць пастаянны маніторынг цэн на лекавыя прэпараты ў дзяржаўных і прыватных аптэчных сетках краіны.

"Аналізуючы дынаміку цэн на лекавыя прэпараты з 1 лютага па 14 красавіка, інспектары зафіксавалі рост цэн на лекавыя прэпараты, якія карыстаюцца павышаным попытам у насельніцтва, у аптэках наступных суб`ектаў: ТАА "Мая аптэка", ТАА "Флора Фарм", ТАА "Сетка аптэк", ТАА "Сацфарма", ТАА "Фармпраект". Як адзначаюць спецыялісты фармінспекцыі, пры гэтым рост цэн на некаторыя прэпараты ў сакавіку 2022 года адносна пачатку года склаў да 61 працэнта", - адзначылі ў ведамстве.

Арганізацыям накіраваны пісьмы з папярэджаннем аб недапушчальнасці неабгрунтаванага павелічэння кошту лекавых прэпаратаў і зніжэння іх даступнасці для грамадзян Рэспублікі Беларусь. "Нагадваем: пытанні цэнавай даступнасці лекавых сродкаў знаходзяцца на пастаянным кантролі ў Міністэрстве аховы здароўя", - дадалі ў міністэрстве.

15 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:658
 
Ключевые слова:
Медикаменты Ценообразование Аптеки Лекарство Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме