https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жыхарка Віцебска пазбавілася амаль 10 тысяч рублёў пасля званка махляроў


Прычым, першапачаткова жанчыну нават не насцярожыла, што дзелавую размову з ёй вядуць у інтэрнэце — месенджары з тэлефоннага нумара замежнай дзяржавы.
36-гадовай работніцы аднаго з прадпрыемстваў горада паступіла тэлефанаванне ў месенджары ад невядомай, якая прадставілася супрацоўніцай буйнога банка. Пацікавіўшыся, ці здзяйсняла жанчына нядаўна плацяжы і, пачуўшы адмоўны адказ, адразу ж пераключыла размову на службу бяспекі.

Цяпер ужо малады чалавек, які назваўся супрацоўнікам бяспекі банка, заявіў, што на рахунках жанчыны заўважана падазроная актыўнасць: нехта нібыта спрабуе аформіць на яе крэдыты і спісаць з карты ўсе грошы. Спачатку аферыст угаварыў жанчыну паставіць на свой тэлефон прыкладанне для аддаленага доступу да яе тэлефона. А затым пераканаў самой аформіць крэдыт, каб не дапусціць ашуканскіх дзеянняў — такім чынам, паводле яго слоў, старыя крэдыты будуць ануляваныя.

Нічога не падазраваючая жанчына паверыла. На працягу трох дзён яна выконвала ўсе ўказанні, аформіла на сябе крэдыты ў некалькіх банках і перавяла сродкі на «бяспечны» рахунак, указаны зламыснікам. Выкарыстоўваючы розныя псіхалагічныя маніпуляцыі, ашуканцы выбавілі ў яе 9800 рублёў. 

Сяргей Расолька
Звязда, 15 красавіка 2022
 
Дата публикации:15.04.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:630
 
Ключевые слова:
Киберпреступность Фишинг Віцебск Кредиты Финансы Банковская карта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме