https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка прааналізаваў праграму збеглых


Прэзідэнт Беларусі ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прааналізаваў праграму збеглых.
«Давайце на хвіліну ўявім, што магло адбыцца, калі б у выніку так званага пратэснага галасавання да ўлады раптам прыйшлі цяперашнія збеглыя. Нагадаю вам. У сваёй праграме яны хацелі пад выглядам шырокамаштабнай прыватызацыі і развіцця рынку зямлі (чытай: як ва Украіне цяпер) правесці рэструктурызацыю, частковую і поўную прыватызацыю вялікіх і сярэдніх прадпрыемстваў, а па сутнасці — кантралюемы распродаж сельгасугоддзяў і флагманаў прамысловасці. Усё было падзелена. Каму і на якіх умовах, мы ўжо цудоўна бачым. Тым, хто іх корміць сёння. Яны прапаноўвалі далучыць Беларусь да будучай сістэмы паставак звадкаванага газу з ЗША ва Усходнюю Еўропу. Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Да чаго б гэта прывяло? Паглядзіце на цяперашнія спотавыя цэны на газ. І якая чарга выбудавалася сустракаць амерыканскія танкеры. Знайшлося б там месца Беларусі, калі сваім не хапае?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар падкрэсліў: яны прапаноўвалі «аптымізаваць» колькасць устаноў і супрацоўнікаў у сферы адукацыі і аховы здароўя, скараціць празмерную колькасць бальнічных ложкаў. «У выніку мы атрымалі б параліч усёй сацыяльнай сферы, масавую смяротнасць ад розных хвароб. Яны цягнулі Беларусь у НАТА, прапаноўвалі поўнасцю перайсці на натаўскія стандарты, накіроўваць беларускіх ваенных у адукацыйныя ўстановы і цэнтры краін Альянсу. Гэта прывяло б да каласальных расходаў на ўзбраенне і, у канчатковым выніку, — да ракет пад Смаленскам. Вы думаеце, Расія спакойна на гэта глядзела б? Больш таго, яны хацелі адмовіцца ад рускай мовы, прысягнуць экстрэмісцкім сімвалам, арганізаваць масавы знос помнікаў. Як вынік — распальванне грамадзянскага процістаяння і разгул нацыяналізму. Гэта ўжо было ў сярэдзіне 90-х, вы памятаеце. Пачалі з перайменавання вуліц. І толькі выбранне першага Прэзідэнта палажыла гэтаму канец», — адзначыў ён.

Адзін з пунктаў — царкоўны раскол па ўзоры ўкраінскай аўтакефаліі. «Відавочна, што людзі не змірыліся б з гэтым, і мы атрымалі б няспынны канфлікт. Такое маладое грамадства, як наша, проста не перажыло б такога разбуральнага ўдару», — канстатаваў Прэзідэнт.

Звязда, 28 студзеня 2022
 
Дата публикации:28.01.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:213
 
Ключевые слова:
Послание Президента Цветные революции Приватизация Энергетика Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме