https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Барысаўчанка патрапіла на фішынгавы сайт інтэрнэт-банкінгу і пазбавілася каля 35 тысяч рублёў


На днях у аператыўна-дзяжурную службу Барысаўскага РУУС звярнулася 49-гадовая мясцовая жыхарка з заявай аб крадзяжы з яе карт-рахункаў буйной грашовай сумы. Як растлумачыла пацярпелая, фінансы спісаліся як з валютнага рахунку, так і з рахунку ў беларускіх рублях.
Высветлілася, што заяўніца праз пошукавік па няўважлівасці перайшла па першай спасылцы, якая ў далейшым аказалася копіяй арыгінальнага сайта інтэрнэт-банкінгу. Пацярпелая ўвяла логін і пароль ад свайго акаўнта, тым самым дала поўны доступ да сваіх карт-рахункаў ашуканцам.

Па інфармацыі УУС Мінскага аблвыканкама, літаральна на працягу дзесяці хвілін зламыснікі часткамі спісалі ўсе наяўныя грашовыя сродкі пацярпелай. І паколькі ў тэлефоне жанчыны было ўстаноўлена смс-абвестка, крадзеж адбываўся на яе вачах.

Следчымі распачата крымінальная справа за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены ў асабліва буйным памеры.

Сяргей Расолька
Звязда, 1 лютага 2022
 
Дата публикации:01.02.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:174
 
Ключевые слова:
Криминал Фишинг Киберпреступность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме