https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жыхар Бярозаўскага раёна скраў па мяху мукі і збожжа і двух парасят у дадатак


У дзяжурную частку Бярозаўскага РАУС паступілі заявы жыхароў раёна: пры невядомых абставінах з гаспадарчых пабудоў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, знікла маёмасць.
Спачатку ў міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Шылінок. Яна паведаміла аб страце мяшка са збожжам, мяшка з мукой і алюмініевага бітона. У той самы дзень да праваахоўнікаў звярнулася жыхарка вёскі Дзягелец. У яе зніклі два парасяці азіяцкай траваеднай віслабрухай свінні, так званай ветнамскай пароды. Крадзяжы былі здзейснены пры падобных абставінах: хлявы пацярпелых былі не зачыненыя.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі зламысніка па гарачых слядах. Яны ўстанавілі, што да здарэння датычны 46-гадовы непрацуючы раней судзімы жыхар вёскі Дзягелец.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязў УУС Брэсцкага аблвыканкама, напярэдадні мужчына ў стане алкагольнага апянення выклікаў таксі і паехаў у вёску Шылінок. Ён папрасіў кіроўцу спыніцца каля аднаго з дамоў, бесперашкодна зайшоў на прыватную прыдамавую тэрыторыю, выкраў з хлява мяшок са збожжам, мяшок з мукой і алюмініевы бітон, паклаў украдзенае ў багажнік таксі і папрасіў вадзіцеля адвезці яго ў вёску Дзягелец. Там, у поўнай адпаведнасці з папярэдняй «схемай», ён скраў з хлява на прыватнай прыдамавой тэрыторыі двух парасят ветнамскай пароды і таксама змясціў іх у багажнік таксі.

Працягваючы карыстацца паслугамі машыны, зламыснік стаў прачэсваць найбліжэйшыя вёскі ў пошуках пакупнікоў крадзенага. Яго старанні ўвянчаліся поспехам: мужчыну ўдалося збыць частку выкрадзенага (а менавіта: дзвюх свінак і паўмяшка збожжа). Выручаныя грошы ён патраціў на аплату праезду ў таксі і набыццё спіртнога.

Як дадае УУС аблвыканкама, цікавы факт: летась мужчына прыцягваўся за аналагічнае злачынства. У той раз прадметам злачыннага замаху паслужылі саджанцы раслін.

Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянням падазраванага: на яго пачалі крымінальную справу за крадзеж. Маёмасць вернута ўладальнікам.

Сяргей Расолька
Звязда, 24 студзеня 2022
 
Дата публикации:24.01.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Криминал Кража Бяроза
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме