https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гродне будуць судзіць стваральніка злачыннай групы па продажы наркотыкаў


У суд у Гродне накіравана крымінальная справа аб незаконным абароце псіхаактыўных субстанцый у складзе арганізаванай злачыннай групы, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.
Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў суд Ленінскага раёна Гродна крымінальную справу ў дачыненні да 32-гадовага мужчыны. Яму інкрымінавана тое, што ён стварыў і ўзначаліў арганізаваную групу, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі, для сістэматычнага продажу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. У склад АЗГ мужчына ўцягнуў яшчэ некалькі чалавек.

«Для рэалізацыі злачынных мэт ён арандаваў інтэрнэт-старонку і стварыў свой магазін на адным з сайтаў па продажы тавараў і паслуг, у тым ліку і забароненых. Псіхаактыўныя субстанцыі прапаноўваліся да набыцця ў Мінску, Гродне, Брэсце, Салігорску, Слуцку, Баранавічах, Мазыры, Слоніме і Лідзе: „Гандлёвы аб’ект“ працаваў з лістапада 2018 года па красавік 2021-га, калі праваахоўнікі затрымалі стваральніка і іншых удзельнікаў АЗГ», — распавялі ў пракуратуры.

За ўвесь перыяд злачыннай дзейнасці маладыя людзі размясцілі для продажу не менш як 11,3 тыс. пазіцый. Наркотыкі знаходзіліся ў тайніках-закладках. У групы канфіскавалі больш за 800 г псіхатропаў. Прыбытак жа ад злачыннай дзейнасці склаў каля Br3,4 млн.

Устаноўлена, што адзін з удзельнікаў групы раней быў ужо судзімы па наркатычным артыкуле. Большасць удзельнікаў нідзе не працавалі. Акрамя таго, незаконнае абарачэнне наркотыкаў прывяло і да смерці чалавека.

Звязда, 23 снежня 2021
 
Дата публикации:23.12.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:179
 
Ключевые слова:
Гродна Наркотики Криминал Интернет-магазин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме