https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі павышана зарплата работнікаў сацыяльных устаноў


Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 28 снежня 2021 года нумар 88 з 1 студзеня 2022 года ўстаноўлена надбаўка за работу ў сферы сацыяльнага абслугоўвання работнікам устаноў сацыяльнага абслугоўвання. Падрабязней аб сумах даплат паведамілі ў ведамстве.
"Гэта надбаўка вызначана ў дыферэнцыяваных памерах у залежнасці ад катэгорый работнікаў - ад 20 працэнтаў да 90 працэнтаў базавай стаўкі (з 1 студзеня базавая стаўка складае Br207), - растлумачылі ў Мінпрацы. - Гэта значыць зарплата розных работнікаў устаноў сацабслугоўвання павялічыцца на суму ад Br41 да Br186. У далейшым памер гэтай надбаўкі будзе павялічвацца прапарцыянальна росту базавай стаўкі".

У 2022 годзе на выплату гэтых надбавак плануецца выдзеліць каля Br66 млн.

Прадугледжаны таксама дадатковыя меры матэрыяльнай падтрымкі работнікаў дамоў-інтэрнатаў і аддзяленняў кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за работу ва ўмовах інфекцыі COVID-19.

Тым з іх, хто працуе не ва ўмовах поўнай ізаляцыі вахтавым метадам, устаноўлена даплата "за асаблівыя ўмовы працы за работу з інфіцыяванымі асобамі". Яна ўстанаўліваецца за 169 гадзін такой работы ў наступных памерах ад базавай стаўкі: урачам-спецыялістам - 250 працэнтаў (Br517,5); медработнікам з сярэдняй спецыяльнай медадукацыяй - 200 працэнтаў (Br414); малодшым медсёстрам і медбратам па доглядзе хворых, няням, санітарам(кам) - 100 працэнтаў (Br207).

14 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.01.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Зарплата Надбавки Социальное обслуживание населения
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме