https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Квоты на вытворчасць алкаголю ў 2022 годзе ўстаноўлены ў Беларусі


Адпаведны дакумент 15-га снежня афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Квоты на вытворчасць у 2022 годзе алкагольнай прадукцыі вызначаны пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2021 года нумар 718.

Згодна з пастановай, гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў будзе выраблена 11 млн дал (на 2021 год было 10,950 млн дал). Большую частку квот (6,712 млн дал) атрымаў канцэрн "Белдзяржхарчпрам".

Вытворчасць спірту-сырцу этылавага з харчовай сыравіны плануецца ў аб`ёме 1,030 млн дал, спірту этылавага рэктыфікаванага з харчовай сыравіны - 8,4 млн дал.

Він фруктова-ягадных натуральных плануюць вырабіць 4,985 млн дал (квота на 2021-ы - 4,657 млн дал).

Гадавая квота на шампанскае і іншыя пеністыя віны складзе 2,1 млн дал, ром - 30 тыс. дал, каньяк - 724 тыс. дал. Квота на тэкілу - 11 тыс. дал, на кальвадос - 15 тыс. дал.

Квота на нехарчовы этылавы спірт - 1 млн дал. Яна поўнасцю выдзелена Нацыянальнай акадэміі навук. Вытворчасць антысептычных лекавых сродкаў складзе 260 тыс. дал, ветэрынарных - 5 тыс. дал, дэзынфікуючых сродкаў - 343,5 тыс. дал.

15 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.12.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:140
 
Ключевые слова:
Алкоголь Квота
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме