https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прычынай ліквідацыі шэрага некамерцыйных і няўрадавых арганізацый у Беларусі стала іх проціпраўная дзейнасць, парушэнне заканадаўства


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 лістапада ў інтэрв`ю брытанскай медыякампаніі BBC.
Журналіст у размове з беларускім лідарам прывёў даныя аб тым, колькі такіх структур было закрыта за апошні час.

"Мы людзей, якія працавалі на Беларусь, якія дапамагалі людзям, пальцам не кранулі. А тыя, якія карысталіся вашай дапамогай, атрымліваючы ад вас фінансаванне, і грамілі тут, калі мы кагосьці не ліквідавалі, то мы іх ліквідуем у бліжэйшы час, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Выражам усіх нягоднікаў, якіх вы фінансавалі".

У той жа час Прэзідэнт выказаў гатоўнасць разабрацца ў сітуацыі, калі раптам якая-небудзь са структур пацярпела незаслужана: "Калі яны ліквідаваны, значыць, было за што. Калі вы лічыце, што якая-небудзь арганізацыя, НКА або НУА, ліквідавана незаслужана, калі ласка, звярніцеся, можаце нэпасрэдна да мяне, я на працягу сутак разбяруся. І калі нехта трапіў у гэты спіс незаслужана (ён дабро прыносіў жывёлам, як вы сказалі), мы яго неадкладна адновім".

Аляксандр Лукашэнка ўказаў на выпадак з офісам ААН у Мінску, прадстаўнікі якога былі выкрыты ў выкарыстанні фінансавых сродкаў арганізацыі, што выдзяляюцца для людзей з інваліднасцю, на падтрымку ўдзельнікаў пратэсных акцый.

"Вы назавіце яшчэ прадстаўніцтва Арганізацыі Аб`яднаных Нацый. Чым яно займалася? Грошы, якія павінны былі ісці на дабрачыннасць, яны фінансавалі пратэсты. Наймалі адвакатаў і гэтак далей. Гэта што, іх профільная дзейнасць? Або часткова Чырвоны Крыж і гэтак далей. Іх таксама назавіце", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Ён выказаў упэўненасць, што аналагічная сітуацыя была і з арганізацыяй па абароне жывёл, аб якой згадаў журналіст. "Я ўпэўнены, што гэта была шыльда, што яны абаранялі жывёл. А грошы яны атрымлівалі на сваё існаванне і на рэвалюцыі тут. Не на рэвалюцыі - на мяцяжы. Таму не прыкрывайцеся гэтымі словамі", - заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што Стывен Розенберг, задаючы такія пытанні, наўмысна працуе на стварэнне пэўнай карцінкі замест асвятлення аб`ектыўных фактаў. "Пакажыце "Бабін Яр" у Беларусі, дзе знішчаныя валяюцца (размова ідзе аб расследаванні фактаў генацыду ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і выяўленні масавых пахаванняў, параўнальных у тым ліку з урочышчам "Бабін Яр" у Кіеве.). Пакажыце", - сказаў у сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка.

22 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:198
 
Ключевые слова:
Цветные революции Финансирование протестов Общественные организации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме