https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гомелі затрыманы наркакур’еры з 500 г псіхатропу


У Гомелі затрыманы наркакур’еры, у якіх канфіскавана больш за 500 г псіхатропу, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Аперацыю па выкрыцці арганізаванай групы, якая распаўсюджвала сінтэтычныя наркотыкі ў рэгіёне, правялі аператыўнікі абласнога наркакантролю сумесна з калегамі з Гомельскага РАУС пры сілавой падтрымцы байцоў АМАП.

«20 лістапада ноччу ў Гомельскім раёне затрымалі 23-гадовага непрацуючага жыхара гарадскога пасёлка Церахоўка Добрушскага раёна. Малады чалавек падрадзіўся працаваць кур’ерам інтэрнэт-магазіна па продажы псіхатропных рэчываў. Падчас асабістага надгляду ў яго знайшлі тавар — пакет з парашкападобным рэчывам. Згодна з заключэннем эксперта Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці, гэта аказаўся пара-метылэфедрон.Падчас агляду кватэры, якую затрыманы арандаваў, знайшлі стандартны набор наркакур’ера: шалі, zip-пакеты, ізастужку», — распавялі ва УУС.

На наступны дзень у Навабеліцкім раёне Гомеля затрымалі 32-гадовага гараджаніна. Чарговы наркадылер таксама захоўваў для далейшага збыту мефедрон. А праз 10 хвілін у сеткі аператыўнікаў трапілі два 17-гадовыя жыхары Пінска. У юнакоў з сабой быў пакет з тым жа псіхатропам.

Агульная вага наркотыкаў, канфіскаваных у дылераў, склала больш за 500 г.

Па факце незаконнага абароту наркатычных сродкаў узбуджана крымінальная справа па ч.4 арт.328 Крымінальнага кодэкса. Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін ад 10 да 20 гадоў. Усе фігуранты арыштаваныя.

Звязда, 24 лістапада 2021
 
Дата публикации:24.11.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Гомель Наркотики Криминал Психотропы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме