У Мінскім раёне падчас мерапрыемстваў, накіраваных на спыненне распаўсюджвання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, супрацоўнікамі ОНіПТЛ і АДАІ Мінскага РУУС і пры сілавой падтрымцы СОБР МУС паблізу вёскі Абчак Мінскага раёна затрыманы непрацуючы 19-гадовы мінчанін.
У схованках у фігуранта выяўлена і канфіскавана 265 г асабліва небяспечнага рэчыва — мефедрона, прыгатаванага для наступнай рэалізацыі. Як усталявалі праваахоўнікі, малады чалавек працаваў на інтэрнэт-краму па продажы наркатычных сродкаў і асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Збыт псіхатропаў фігурант ажыццяўляў на тэрыторыі Мінскага раёна і Віцебскай вобласці.
Як растлумачыў падазраваны, гэтай дзейнасцю ён вырашыў заняцца, каб зарабіць.
У дачыненні да затрыманага следчымі ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў. Раней у поле зроку праваахоўных органаў малады чалавек не трапляў.
Звязда, 26 лістапада 2021