https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярод арганізатараў дастаўкі бежанцаў да мяжы Беларусі былі расіяне, у тым ліку чачэнцы


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў у інтэрв’ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыю Кісялёву.
«Гэтыя людзі (бежанцы.) наймаюць прыватнікаў, 350 кіламетраў — 300, і яны на мяжы пад Брэстам і Гродна. Прыватныя кампаніі, потым таксі, аўтобусы наймаюць... Але тут працавалі праваднікі з Расіі, і „дзякуй“ чачэнцам. Вось ужо арганізаваныя людзі. Яны самыя арганізаваныя тут былі, арганізоўваючы паток», — сказаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яны дапамагалі людзям у Беларусі патрапіць на мяжу і «магчыма, пераадольваць» яе.

«Кожны дзень ідуць паведамленні: украінцы, немцы, палякі, латышы і два толькі расіяніна там, на тэрыторыі Польшчы, усяго два з сотняў ужо, якія забіралі за грошы. $3-4 тысячы каштавала ад мяжы ў Германію перавезці. Вось і вазілі. То бок, гэта выразна арганізаваны транзіт, пачынаючы з Ірака, — дапусцім, курды, сірыйцы, іранцы, — і да мяжы з Германіяй. Выразна арганізаваны», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Ён таксама нагадаў, што ЕС разарваў дамову аб рэадмісіі з Беларуссю. «Я прама заявіў: ну што ж, вы разарвалі гэтую дамову, вы перасталі супрацоўнічаць з намі і размаўляць па пытаннях мяжы, ну і Гасподзь з вамі. Вашы праблемы, але, я вам кажу, больш абараняць так, як у мінулым годзе, не буду. Яны ж гэта ўсё чуюць, і арганізатары», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 1 снежня 2021
 
Дата публикации:01.12.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:187
 
Ключевые слова:
Беженцы Нелегальная миграция Транзит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме