https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магілёўская фірма недаплаціла ў бюджэт больш як Br150 тыс.


Пра гэта паведамілі ў КДК.
Факты нявыплаты падаткаў і іншыя парушэнні заканадаўства ўстаноўлены Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў час праверкі камерцыйнай арганізацыі, якая аказвае жыллёва-камунальныя паслугі, 

Як высветлілі супрацоўнікі кантрольнага ведамства, кіраўнікі камерцыйнай арганізацыі, якая аказвае жыллёва-камунальныя паслугі жыхарам Магілёва, на працягу 5 гадоў выкарыстоўвалі незаконную схему мінімізацыі падаткаў. Фірма перадала на аўтсорсінг двум прадпрымальнікам аказанне паслуг па абслугоўванні запорна-перагаворных прылад і сістэм відэаназірання. Характэрна, што імі з’яўляліся самі заснавальнікі кампаніі. Работы па аказанні гэтых паслуг супрацоўнікі камерцыйнай арганізацыі выконвалі на абсталяванні, якое належыць фірме. Рэквізіты ІП спатрэбіліся для ўхілення ад выплаты падаткаў, паколькі індывідуальныя прадпрымальнікі прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання.

У выніку супрацьпраўнай дзейнасці заснавальнікі кампаніі недаплацілі ў бюджэт больш як Br150 тыс. падатковых плацяжоў. Цяпер урон кампенсаваны практычна ў поўным аб’ёме.

Акрамя таго, устаноўлены шматлікія парушэнні жыллёвага заканадаўства і закона «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг». Так, без заключэння дагавораў жыхарам аказваліся паслугі па добраўпарадкаванні і ўтрыманні прыдамавых тэрыторый, іх уладкаванні элементамі азелянення. Пры гэтым, як паказала праверка, стан пад’ездаў жылых дамоў і прылеглай тэрыторыі не адпавядаў санітарным нормам.

Камерцыйнай арганізацыі накіравана прадпісанне, яго выкананне знаходзіцца на кантролі. Дзеянням службовых асоб кампаніі будзе дадзена прававая ацэнка.

Звязда, 1 лістапада 2021
 
Дата публикации:01.11.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:200
 
Ключевые слова:
Налоги Услуги Жилищно-коммунальное хозяйчтво Магілёў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме