https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных будзе зарэгістраваны 15 лістапада


Аб гэтым 4-га лістапада ў час форуму #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне - рэгіёны) у Гродне паведаміў намеснік начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Сяргей Жарнасек.
Сяргей Жарнасек адзначыў, што форум #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне - рэгіёны) - гэта перш за ўсё дыялогавая пляцоўка для абмену вопытам, абмеркавання актуальных пытанняў укаранення і развіцця лічбавых тэхналогій ва ўсіх сферах.

"2021 год адзначаны шэрагам значных мерапрыемстваў. Падпісаны ўказ, у адпаведнасці з якім з 1 верасня ўведзены ў дзеянне біяметрычныя дакументы, для чаго створана адпаведная інфраструктура. Акрамя таго, атрымалі далейшае развіццё сістэмы міжведамаснага інфармацыйнага ўзаемадзеяння, якія з`яўляюцца базавымі кампанентамі электроннага ўрада, што дае магчымасць забяспечыць празрыстасць, бяспеку і зручнасць камунікацыі паміж грамадзянамі і дзяржавай. Вядзецца актыўная работа па ўкараненні канцэпцыі разумнага горада на рэгіянальным узроўні", - расказаў ён.

У цэнтры ўвагі і пытанні абароны інфармацыі і персанальных даных. Паколькі разам з павышэннем якасці жыцця, зніжэннем сабекошту выпускаемай прадукцыі, укараненне лічбавых рашэнняў нясе і пэўныя рызыкі.

"З 15 лістапада ўступае ў дзеянне закон аб абароне персанальных даных. У развіццё гэтага закона кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказ аб мерах па ўдасканаленні абароны персанальных даных. У адпаведнасці з ім Аператыўна-аналітычны цэнтр 15 лістапада зарэгіструе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных, які будзе з`яўляцца паўнамоцным органам па кантролі за апрацоўкай персанальных даных, разглядам скаргаў, прыняццем рашэнняў па прыпыненні дзейнасці тых аператараў, якія не выконваюць свае абавязкі. Ён таксама будзе ўзаемадзейнічаць з міжнароднымі арганізацыямі па абароне персанальных даных нашых арганізацый", - расказаў Сяргей Жарнасек.

На гродзенскім форуме ў фокусе ўвагі - лічбавыя рашэнні ў сферах аховы здароўя і адукацыі, абарона персанальных даных. Акрамя таго, абмяркоўваюцца пытанні выканання заканадаўства ў сферы электроннага дакументаабароту як унутры краіны, так і пры трансгранічным гандлі, выкарыстанне электроннага лічбавага подпісу. Асаблівая ўвага ўдзелена пашырэнню сучасных тэхналогій на тэрыторыі Беларусі ў сферы лічбавай трансфармацыі: воблачныя тэхналогіі, IT-інфраструктура, тэхналогіі высакаскораснай перадачы даных (4G і 5G), IoT- і смарт-рашэнні.

У маштабным мерапрыемстве прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі IT-кампаній, банкаў, бізнесу і навучальных устаноў. Арганізатарамі форуму выступаюць Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг і Беларускія воблачныя тэхналогіі, пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Гродзенскага аблвыканкама.

4 лістапада 2021, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:198
 
Ключевые слова:
Технологии Персональнаые данные Гродна Форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме