https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што падчас пандэміі падаражэла практычна ўсё, у тым ліку, і прадукты харчавання


Велізарны рост цэн можа прывесці да сапраўднай рэвалюцыі, людзі гэтага не вытрымаюць, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падчас пандэміі усё падаражэла ў кошце: нафта, газ, прадукты харчавання. Ён звязаў гэта з тым, што вядучыя дзяржавы свету ад інфекцыі спрабавалі абараніцца лакдаўнамі, і людзі не працавалі.

"Праблему вырашылі проста - узялі і надрукавалі кучу грошай: долары, еўра, іены і цяпер гэтыя грошы ўкінулі. Мы адчуваем інфляцыйны ціск, гэта ж натуральна: велізарная колькасць грошай", - звярнуў увагу Лукашэнка, відэа выступлення апублікаваў Telegram-канал "Пул першага".

Паводле яго слоў, шматлікія вытворцы гэтым карыстаюцца і, арыентуючыся на свой суб`ектыўны погляд, падымаюць цэны.

"Трэба перажыць гэты момант і не даць магчымасці тым, хто прывык на цэнах, на іх росце нажывацца, не даць ім магчымасці гэта зрабіць. У адваротным выпадку прыйдзем ужо да сапраўднай рэвалюцыі. Людзі гэтага не вытрымаюць", - дадаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на тое, што неабходна знайсці свой шлях і стрымаць кошты. Беларускі лідэр даручыў не дапусціць таго, каб людзі пераплачвалі за чыюсьці безгаспадарчасць.

"Неабгрунтаваны рост коштаў, асабліва на сацыяльна значныя тавары, недапушчальны. Гэта застаецца маім жорсткім патрабаваннем", - рэзюмаваў прэзідэнт.

Sputnik, 8 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:08.10.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:123
 
Ключевые слова:
Ценообразование Инфляция Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме