https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Крыптавалюту на $ 34,5 тыс. выкралі ў жыхара Гомельскага раёна


У жыхара Гомельскага раёна выкралі крыптавалюту на агульную суму $ 34 500, перадае СК.
Згодна з матэрыяламі справы, 32-гадовы мужчына ўзяў у бацькі вялікую суму грошай і вырашыў прымножыць яе шляхам гандлю на біржы крыптавалюты. Ён зарэгістраваў электронны кашалёк і перавёў на яго набытую на бацькаўскія грошы крыптавалюту. Туды ж перавёў крыптавалюту, узятую ў доўг у сябра.

Затым пацярпелы вырашыў усталяваць папулярнае пашырэнне для браўзера, якое функцыянуе як кашалёк для крыптавалют і дазваляе ажыццяўляць аперацыі на біржы. Мужчына ўвёў у пошукавую сістэму запыт на ўстаноўку пашырэння і скарыстаўся першай прапанаванай спасылкай. Па запрашальнай праграме ён увёў рэквізіты свайго электроннага кашалька. Праз некаторы час выявіў адсутнасць грошай на рахунку.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.4 ст.212 (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі, учынены ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі.

Звязда, 16 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:16.10.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:147
 
Ключевые слова:
Криминал Биржевые торги Интернет Криптовалюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме