https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Электронны кірмаш вакансій для людзей з інваліднасцю пройдзе 27 траўня


Служба занятасці 27 траўня правядзе спецыялізаваны электронны кірмаш вакансій для грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Мерапрыемства пройдзе з 10:00 да 12:00 на сайце e-vacancy.by. Суіскальнікі змогуць азнаёміцца ​​з прапанаванымі наймальнікамі вакансіямі, задаць ім пытанні, накіраваць рэзюмэ, атрымаць запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу.

Свабодныя працоўныя месцы прадставяць ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», ТАА «ИнсепшнИнвест», ТАА «ЭкоПереработка», УП «Святлопрыбор» ГА «БелТІЗ», УП «БАРКОС» ГА «БелТІ» і інш. Спашукальнікам прапануюць больш за 400 вакансій.

Пасля заканчэння мерапрыемства ўсе актуальныя прапановы будуць аўтаматычна перанесены ў агульнарэспубліканскі банк вакансій на партале дзяржаўнай службы занятасці.

Звязда, 24 траўня 2021
 
Дата публикации:24.05.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:182
 
Ключевые слова:
Рынок труда Интернет Ярмарка вакансий Инвалиды Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме