https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад кампенсуе "Беларусбанку" страты ад экспартнага крэдыту БМЗ


Урад кампенсуе "Беларусбанку" страты ад крэдыту Беларускаму металургічнаму заводу (БМЗ). Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 3 траўня 2024 года нумар 330, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Савет Міністраў пастанавіў кампенсаваць "Беларусбанку" страты ад прадастаўлення экспартнага крэдыту, выдадзенага адкрытаму акцыянернаму таварыству "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" на вытворчасць і рэалізацыю асобных тавараў. Кампенсацыя будзе ажыццяўляцца шляхам адкрыцця аднаўляльнай крэдытнай лініі з гранічным памерам аднаразовай запазычанасці 1,8 млрд расійскіх рублёў з устанаўленнем працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам у памеры 2/3 ключавой стаўкі Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі (з улікам яе змянення) пры ўмове страхавання экспартных рызык або страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы.

Саўмін пастанаўляе ў 2024 годзе кампенсаваць страты за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры, а ў 2025-2027 гадах - у межах сродкаў, што прадугледжваюцца на названыя мэты ў рэспубліканскім бюджэце на гэтыя гады.

Міністэрству фінансаў даручана прадугледзець пры фарміраванні рэспубліканскага бюджэту на 2025-2027 гады кампенсацыю гэтага экспартнага крэдыту "Беларусбанку".

Пастанова ўступае ў моц пасля афіцыйнага апублікавання.

5 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.05.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:271
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Бюджет Белорусский металлургический завод
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме