https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На заканадаўчым узроўні ўрэгулявана пытанне рэгістрацыі пераходу права ўласнасці на жылыя памяшканні, пабудаваныя замежнымі забудоўшчыкамі


Аб гэтым сказаў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч, каментуючы навацыі ўказа нумар 91 ад 13 сакавіка 2024 года.
Уладзімір Навумовіч адзначыў, што гэты ўказ забяспечвае "данастройку" механізма абароны інтарэсаў дзяржавы і грамадзян. "Кампаніям з капіталам з недружалюбных краін, якія хацелі пайсці з краіны, быў прапанаваны дакладны алгарытм дзеянняў: адчужэнне маёмасці магчыма пасля атрымання спецыяльнага дазволу Саўміна і выплаты 25-працэнтнага ўзносу ў бюджэт. І гэты падыход не мяняецца", - сказаў ён.

Аднак, паводле яго слоў, урад па выніках маніторынгу прынятых мер ініцыяваў шэраг кропкавых карэкціровак заканадаўства, якія дазваляюць больш гібка падыходзіць да продажу маёмасці такімі кампаніямі. У прыватнасці, урэгуляваны некаторыя пытанні ў сферы будаўніцтва, банкаўскай дзейнасці, лізінгу, а таксама банкруцтва і ліквідацыі.

"Так, у інтарэсах нашых грамадзян была вырашана ўзнікшая сітуацыя з рэгістрацыяй пераходу права ўласнасці на жылыя памяшканні, узведзеныя замежнымі забудоўшчыкамі. Указам нумар 91 устаноўлена, што замежныя забудоўшчыкі без атрымання дазволу ўрада і выплаты ўзносу ў памеры 25 працэнтаў ад кошту жылля змогуць прадаваць фізічным асобам такое жыллё і ажыццяўляць дзяржрэгістрацыю пераходу права ўласнасці на нерухомую маёмасць, правоў на яе і здзелак з ёю", - расказаў намеснік міністра.

Ён падкрэсліў, што асноўная мэта дакумента - абарона інтарэсаў людзей і стабільная работа ўсіх прадпрыемстваў у Беларусі незалежна ад формы ўласнасці і капіталу.

13 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.03.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Недвижимость Право собственности Строительство Лизинг Иностранный капитал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме