https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць фермераў у Беларусі прадаўжае расці, але якая іх удзельная вага ў сельгасвытворчасці?


Колькасць фермераў у Беларусі прадаўжае расці, большасць з іх па-ранейшаму занята раслінаводствам. Падрабязнасцямі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання падзялілася ў YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".
Паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, на 1 студзеня 2024 года ў Беларусі налічвалася 3822 фермерскія гаспадаркі, з якіх ажыццяўлялі сельскагаспадарчую дзейнасць 3364 гаспадаркі. Для параўнання, на пачатак 2022 года ў рэспубліцы налічвалася 3642 фермерскія гаспадаркі. Калі ўзяць большы прамежак, то за апошнія сем гадоў колькасць фермерскіх гаспадарак у Беларусі вырасла больш як на 20 працэнтаў.

"Асноўным напрамкам вытворчай дзейнасці фермерскіх гаспадарак з`яўляецца сфера раслінаводства, на долю якой прыпадае больш за 90 працэнтаў ад усёй атрыманай імі прадукцыі", - адзначылі ў ведамстве.

Часцей за ўсё беларускія фермеры культывуюць бульбу, агародніну, збожжавыя, пладовыя і ягадныя расліны. Ёсць і незвычайныя для нашай краіны напрамкі: напрыклад вырошчванне грэцкага арэха.

Многія займаюцца вытворчасцю мяса-малочнай прадукцыі. Вядома, канкурыраваць з аграпрамысловымі холдынгамі фермеры не могуць, таму яны сканцэнтраваны на вузкіх напрамках.

Удзельная вага фермерскіх гаспадарак у вытворчасці збожжа склала 4,3 працэнта, бульбы - 14,8 працэнта, агародніны - 14,3 працэнта. Тут, у параўнанні з мінулым годам, у цэлым таксама назіраецца невялікі рост.

Аб`ём вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур у фермерскім сектары ў 2023 годзе склаў 332,4 тыс. т (100,4 працэнта да 2022 года), бульбы - 596,7 тыс. т (115,9 працэнта), агародніны - 399,4 тыс. т (98,9 працэнта).

13 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.03.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Сельское хозяйство Фермеры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме