https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра таннеюць на біржы чацвёртыя таргі запар


20 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля. Амерыканская і еўрапейская валюты таннеюць чацвёртыя таргі запар.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0028 рубля (0,11%) і склаў 2,4349 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0109 рубля (0,51%) і склаў 2,1455 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0038 рубля (0,12%) і склаў 3,2566 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту таргуюцца каля максімумаў 2019 года, кошт бараля маркі Brent перавышае 66 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,3457 рубля і склаў 65,8568 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2019
 
Дата публикации:20.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:385
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме