https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель зноў умацаваўся да долара і еўра на таргах БВФБ


19 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0010 рубля (0,05%) і склаў 2,4377 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0010 рубля (0,05%) да 2,1564 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0006 рубля (0,02%) і склаў 3,2572 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Марка Brent па-ранейшаму таргуецца на трохмесячных максімумах, бараль ацэньваецца ў 66 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0448 рубля і склаў 66,2022 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 лютага 2019
 
Дата публикации:19.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:351
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме