https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША таннее на біржы шостыя таргі запар


22 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, не змяніўся — да еўра. Амерыканская валюта таннее шостыя таргі запар.
Курс еўра складае 2,4287 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0009 рубля (0,04%) да 2,1402 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0014 рубля (0,04%) і склаў 3,2670 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту таргуюцца блізу максімумаў 2019 года, кошт бараля маркі Brent знаходзіцца на ўзроўні 67 долараў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0252 рубля і склаў 65,5149 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2019
 
Дата публикации:22.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:266
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме