https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі перад выхаднымі


18 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, нязначна знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0027 рубля (0,11%) і склаў 2,4501 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0047 рубля (0,22%) да 2,1499 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0001 рубля (0,003%) і склаў 3,2409 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту выраслі ў пятніцу, кошт маркі Brent блізкі да 62 долараў за бараль.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 11,29 капейкі і склаў 66,3309 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 студзеня 2019
 
Дата публикации:18.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:396
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Биржевые торги Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме