https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннеў на першых таргах тыдня


21 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0032 рубля (0,13%) і склаў 2,4469 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0007 рубля (0,03%) да 2,1506 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0008 рубля (0,02%) і склаў 3,2401 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты складае каля 62,5 долара за бараль Brent.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,0325 рубля і склаў 66,3634 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2019
 
Дата публикации:21.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:353
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме