https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў па выніках таргоў


24 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0024 рубля (0,10%) і склаў 2,4447 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0012 рубля (0,06%) да 2,1527 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0124 рубля (0,38%) і склаў 3,2613 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты складае каля 61,2 долара за бараль Brent. Разам з тым расійскі рубель падаражэў да ўзроўняў лістапада 2018 года за кошт продажу экспартнай выручкі.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,3302 рубля і склаў 66,0016 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2019
 
Дата публикации:24.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:381
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме