https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на першых таргах тыдня


14 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, вырас — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0070 рубля (0,28%) і склаў 2,4708 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0039 рубля (0,18%) да 2,1542 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0080 рубля (0,25%) і склаў 3,2064 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта патаннела больш як на 1% у панядзелак, цана гатунку Brent апусцілася ніжэй за 60 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,2753 рубля і склаў 67,1920 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 студзеня 2019 
 
Дата публикации:14.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:361
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Биржевые торги Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме