https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


З 26 па 29 кастрычніка пройдзе 27-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «Дрэваапрацоўка-2021»


Арганізатар — ЗАТ «Мінскэкспа». Выстава пройдзе ў Футбольным манежы (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20/2).
На сённяшні дзень - гэта буйнейшы ў Беларусі агляд машын і абсталявання для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, стымулюючы развіццё айчыннага лесапрамысловага комплексу.

Тэматыка выставы:

*дрэваапрацоўчая і мэблевая вытворчасць - тэхналогіі, абсталяванне, інструмент;
*сталярнае і цяслярскае рамяство - машыны, інструменты і прылады;
*лакафарбавыя матэрыялы, клеі, шпатлёўкі, хімічныя сродкі абароны драўніны;
*лесанарыхтоўчыя работы - машыны і абсталяванне;
*лесапільная тэхніка, сушыльнае абсталяванне;
*транспартныя сродкі, упакоўка, складская гаспадарка і лагістыка;
*цэлюлозна-папяровая вытворчасць;
*кантрольна-вымяральныя прыборы і інструмент;
*сродкі аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў;
*прадукцыя дрэваапрацоўкі: піламатэрыялы, мэблевыя нарыхтоўкі; *паркет; транспартная тара; фанера, шпон; пліты сталярныя, *пластыкі драўняныя; пліты драўняна-стружкавыя, драўняна-кудзелістыя, МДФ;
*драўлянае домабудаванне – дамы, лазні, альтанкі з брусу, бярвёны, каркасныя дамы, клееныя драўляныя канструкцыі (у тым ліку кроквенныя сістэмы, калоны, бэлькі, сценавыя панэлі), камплектуючыя дэталі інтэр`еру (у тым ліку падлогі, дзвярныя і аконныя блокі, лесвіцы), тэрасы, насцілы, вонкавая ашалёўка;
*ахова навакольнага асяроддзя, утылізацыя і рэгенерацыя адходаў;
*ахова працы і пажарная бяспека. спецвопратка;
*навуковыя даследаванні, літаратура, адукацыя.

Біяэнергетыкі — міжнародны спецыялізаваны салон:

*тэхналогіі і абсталяванне для вытворчасці і спальвання розных відаў біяпаліва: цвёрдага драўнянага паліва (пелет, брыкетаў), біягазу і вадкага біяпаліва (біяэтанолу, біядызелю), торфу;
* аднаўляльныя крыніцы энергіі, біямаса, біяпрацэсы.

У праграме выставы: канферэнцыі, семінары, дзелавыя сустрэчы, прэзентацыі айчынных і замежных фірмаў.

Сяргей Расолька
Звязда, 19 кастрычніка 2021
 
Дата публикации:19.10.2021
Тематика:Товары из Беларуси, Беларусь
Просмотров:86
 
Ключевые слова:
Выставка Деревообработка Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме