https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій


Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю НАН Беларусі, сабрала навукоўцаў з блізкага і далёкага замежжа.
Удзельнікаў урачыстага сходу і ўсю навуковую супольнасць павіншаваў са святам доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, старшыня Савета Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч: «Нацыянальная акадэмія навук і беларускія навукоўцы акружаны ўвагай дзяржавы. І з`езды, рашэнні па ключавых пытаннях, безумоўна, спрыяюць эфектыўнай даследчыцкай дзейнасці. Канешне, хацелася б выказаць і некаторыя пажаданні. Сёння свет без межаў, таму тая дзейнасць, якую ажыццяўляе Нацыянальная акадэмія навук на знешніх рынках, — гэта вельмі правільны напрамак, і я думаю, што яна будзе замацавана ў далейшых намаганнях навукова-даследчыцкіх інстытутаў і непасрэдна за кожным навукоўцам. Навука па сваёй сутнасці інтэрнацыянальная, і чым больш будзе праектаў з удзелам замежных калег, тым больш будзе стымулаў для таго, каб працаваць яшчэ больш эфектыўна».

Асобна старшыня Савета Рэспублікі спыніўся на тэме інтэлектуальнай уласнасці. «Трэба разбудзіць ініцыятыву ў навукоўцаў, трэба больш матываваць маладых на ўтварэнне аб`ектаў інтэлектуальнай уласнасці», — падкрэсліў ён.

У рамках юбілею ў Нацыянальнай акадэміі навук была арганізавана маштабная выстаўка навукова-тэхнічных дасягненняў вучоных НАН Беларусі. На ёй прадстаўлены вынікі работы вучоных у прыярытэтных навуковых напрамках: медыцыне, біялогіі, аграрнай і фізіка-тэхнічных навуках, а таксама фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы.

Найноўшымі распрацоўкамі ў галіне біяфізікі і клетачнай інжынерыі падзяліўся Андрэй Ганчароў, кандыдат медыцынскіх навук: «На нашым стэндзе прадстаўлены розныя ўзоры клетак для рэгенератыўнай медыцыны, а таксама імунасупрэсіўнай тэрапіі. Таксама прадстаўлены клеткі для гаення скураных пакроваў, якія выкарыстоўваюцца ў касметалогіі. Акрамя гэтага, ёсць узоры клетак для лячэння афтальмалагічных захворванняў».

Прадстаўнік НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, намеснік галоўнага канструктара Аляксандр Шчаўлеў расказаў аб дронных распрацоўках: «Нашыя апараты выкарыстоўваюцца ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый для маніторынгу лясных пажараў і іншых мерапрыемстваў, напрыклад для пошуку зніклых людзей. У перспектыве выкарыстанне лятальных апаратаў у сельскай гаспадарцы для вырашэння задач дакладнага земляробства: здымкі палёў, кантроль стану ўраджайнасці. Рабочая вышыня апаратаў — 500—1000 метраў, але яны ўзнімаюцца аж да чатырох кіламетраў над зямлёй. Унікальнай мадэллю з`яўляецца дырыжабль, паколькі ён можа выкарыстоўвацца для назіранняў за запаведнікамі, дзе трэба павольна і ціха лятаць, лічыць жывёл і кантраляваць іх папуляцыю. Яго можна выкарыстоўваць і для здымкі гарадскіх мерапрыемстваў».

Інстытут пладаводства апошнім часам працуе над сартамі грэцкага арэха. У перспектыве разглядае работу з фундуком і міндалём. Таксама на стэндзе інстытута дэманстраваліся грушы новага сорту «Завея», якія можна захоўваць да лютага.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 300 новых беларускіх распрацовак і тэхналогій. З віртуальнай выстаўкай НАН Беларусі можна азнаёміцца на сайце Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій па адрасе http://іctt.by/exh-nasb.

Аўтар: Андрэй Сазонаў, Ганна Юнчыц
Звязда, 17 лістапада 2018
 
Дата публикации:17.11.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Беларусь
Просмотров:329
 
Ключевые слова:
Интеллектуальная собственность Иннновации Национальная Академия наук Селекция Беспилотник Сельсвое хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме