https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: лёну ў Беларусі быць


Аляксандр Лукашэнка даручыў у трохгадовы тэрмін вывесці прадпрыемствы льняной галіны на рэнтабельную работу
Адпаведнае даручэнне Прэзідэнт Беларусі даў учора ў ходзе рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.

Прыехаўшы ў ААТ "Дубровенскі льнозавод", кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да прысутных чыноўнікаў, адразу абазначыў, што "засталося дзве тэмы, якія не паглядзелі па-буйному, — гэта льновытворчасць і цукровыя буракі".

Што датычыцца лёну, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зыходзячы з той інфармацыі, якую ён атрымлівае, "працуем вельмі дрэнна".

Як далажылі Аляксандру Лукашэнку, ільняная сыравіна карыстаецца вялікім попытам на знешніх рынках, а да традыцыйна высокага попыту ў бягучым годзе дабавіўся яшчэ і фактар неўраджаю гэтай культуры ў іншых еўрапейскіх краінах. Аднак кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нават калі будуць закрыты знешнія рынкі, то неабходна айчыннае льновалакно перапрацаваць у тканіны і забяспечыць пасцельнай бялізнай і іншымі вырабамі з лёну школы, дзіцячыя сады, ваенных, чыноўнікаў і інш. У якасці прыкладу ён заўважыў, што сам выкарыстоўвае пасцельную бялізну з лёну.

"Лёну ў Беларусі быць. Я не хачу, каб мы паўтарылі сітуацыю з бульбай", — падкрэсліў Прэзідэнт, маючы на ўвазе тое, што цяпер даводзіцца аднаўляць вытворчасць у Беларусі гэтай культуры з-за няправільных рашэнняў, прынятых некалькі дзесяцігоддзяў таму. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што лён у Беларусі мае своеасаблівае палітычнае значэнне, бо адлюстраваны на гербе рэспублікі. "За лён будзем патрабаваць не менш, чым за збожжа".

У прыватнасці, была абмеркавана перспектыва стварэння на Віцебшчыне холдынга па вырошчванні і перапрацоўцы лёну на базе Аршанскага льнокамбіната. Плануецца, што ў склад холдынга ўвойдуць ільнозаводы, а таксама ўласная тавараправодная сетка ў Беларусі і за мяжой. Акрамя таго, у рамках холдынга будзе наладжана ўзаемадзеянне з ільнонасенстанцыямі рэспублікі, Інстытутам лёну НАН Беларусі, швейнымі фабрыкамі, банкаўскім сектарам і інш. Аляксандр Лукашэнка даручыў зацікаўленым бакам дасканала прапрацаваць усе пытанні і з красавіка наступнага года пачаць стварэнне холдынга. Ён падкрэсліў, што неабходна як мага хутчэй рэалізоўваць усе намечаныя планы і праграмы па развіцці льнаводчай галіны ў Беларусі.

У ходзе абмеркавання планаў па тэхперааснашчэнні льноперапрацоўчых прадпрыемстваў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што да існуючых аб`ектаў інфраструктуры, капітальных пабудоў неабходна падыходзіць па-гаспадарску. Там, дзе магчыма, пры мадэрнізацыі іх неабходна дабудаваць, прывесці ў належны стан, але ні ў якім выпадку бяздумна не зносіць. Там жа, дзе гэта ўсё-такі неабходна, трэба таксама правільна з фінансавага пункту гледжання падыходзіць да ўзвядзення новых будынкаў, каб яны былі адначасова і танныя, і функцыянальныя. "Нам не патрэбны жалезабетон, як у савецкія часы", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што такія аб`екты трэба будаваць з сучасных лёгкіх металічных канструкцый.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з экспазіцыяй разнастайнай прадукцыі з лёну, сучасным машынным комплексам для вырошчвання і перапрацоўкі гэтай культуры, тэхналагічнымі працэсамі перапрацоўкі льнотрасты. Увазе кіраўніка дзяржавы таксама была прадстаўлена выстаўка сельскагаспадарчай тэхнікі, што вырабляецца на прадпрыемствах Віцебскай вобласці.

У сакавіку бягучага года Аляксандр Лукашэнка таксама з мэтай азнаямлення са станам спраў у льнаводчай галіне краіны і выкананнем яго даручэнняў наведаў Аршанскі льнокамбінат. Тады Прэзідэнт выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што льнаводчая галіна і вытворчасць прадукцыі з лёну ў Беларусі могуць і павінны быць канкурэнтаздольнымі, і падкрэсліў недапушчальнасць згортвання льняной галіны ў краіне. За апошнія пяць гадоў кіраўніком дзяржавы было дадзена каля 70 даручэнняў ураду па развіцці льнаводчай галіны.

БелТА
21 верасня 2010
 
Дата публикации:22.09.2010
Тематика:Товары из Беларуси, Беларусь
Просмотров:5341
 
Ключевые слова:
Белорусский лён
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме