https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Размова з чалавекам, які ведае пра рыбу ўсё


У Мінску адбылася сустрэча журналістаў з кіраўнікамі вядомага беларуска-германскага СП "Санта-Брэмар". Сярод іх быў дэлегат чацвёртага Усебеларускага сходу, генеральны дырэктар "Санты" і адначасова ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі Аляксандр Машэнскі. У многім дзякуючы яму і яго камандзе аднадумцаў некаторыя замежныя спажыўцы лічаць, што Беларусь мае выйсце да мора, а прыгранічны Брэст — марскі порт.
Нагодай для размовы стала адкрыццё ў Кіеве новага сучаснага лагістычнага комплексу і ўкараненне інавацыйных тэхналогій для больш поўнага забеспячэння якаснай марской рыбай і морапрадуктамі па прымальных цэнах спажыўцоў у нашай краіне. У гэтым сэнсе, як адзначыў Аляксандр Міхайлавіч, важную ролю адыгрывае тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці, будаўніцтва ўласных халодных складоў, укараненне эфектыўных спосабаў і метадаў правядзення экспрэс-тэстаў і грунтоўных аналізаў сыравіны з-за мяжы. Лагістычны цэнтр "Санта-Брэмар" ва Украіне дазволіць значна паскорыць і палепшыць пастаўкі халоднай рыбы — гэта значыць, што яна на працягу двух сутак павінна паступіць пасля вылаву на перапрацоўку ў Брэст.

Аляксандр Машэнскі асабліва спыніўся на тых захадах, якія прымаюцца для павышэння якасці прадукцыі. Кампанія гэтаму надае пастаянную ўвагу. Дастаткова сказаць, што новая лабараторыя "Санта-Брэмар" дазваляе хутка рабіць усе неабходныя аналізы і даследаванні марской сыравіны, каб спажыўцы потым набывалі толькі якасны прадукт. І гэта ў "Санта-Брэмар" атрымліваецца. Генеральны дырэктар паведаміў такую лічбу: у іх новай сучаснай лабараторыі, дзе працуе каля 30 высокакваліфікаваных спецыялістаў, штомесяц праводзіцца 11 тысяч аналізаў. На прадпрыемстве ўведзены стандарты якасці ІSО 9001-2009. Кампанія кантралюе бяспеку і якасць харчовай прадукцыі згодна з міжнароднай сістэмай HАССР. Амаль 30 працэнтаў у сабекошце прадукцыі — выдаткі на захаванне яе бяспекі і якасці. А гэта паказчык параўнальны з развітымі краінамі. Увогуле пад маркай "Санта-Брэмар" выпускаецца больш за 400 відаў прадукцыі. Думаецца, яна невыпадкова пастаўляецца ў 15 краін свету, у тым ліку экспартуецца ў ЗША, Канаду, Аўстралію, Новую Зеландыю, Ізраіль, Літву, Эстонію, Кіпр, Чэхію, Ліван. Рыбная прадукцыя "Санта-Брэмар" мае серыйны нумар Еўрапейскага саюза, куды яна пастаўляецца з 2008 года. Кампанія мае офісы і дылерскую сетку ў Расіі, ва Украіне, Малдове і Казахстане.

Нагадаем, "Санта-Брэмар" — адзін з самых паспяховых рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны "Брэст". Кампанія, каб мець яшчэ лепшыя эканамічныя паказчыкі, не першы год працуе над стварэннем сеткі ўласных халадзільных складаў за межамі краіны. Бо рыба і морапрадукты — гэта вельмі далікатная сыравіна, яна павінна захоўвацца ў спецыяльных умовах, напрыклад, неабходна строга падтрымліваць пэўны тэмпературны рэжым, гаворыць Аляксандр Міхайлавіч. На яго думку, эфектыўная сістэма лагістыкі дазваляе прадпрыемству не толькі павышаць мабільнасць работы, але і зніжаць выдаткі на выпуск адзінкі прадукцыі. Дарэчы, на яе за апошнія два гады "Санта-Брэмар" істотна не павышала цэны. Гэта ўдалося зрабіць і таксама дзякуючы ўкараненню сучасных вытворчых і кіраўніцкіх тэхналогій. Увогуле, адзін з дэвізаў кампаніі — зробім жыццё больш танным.

Леанід Лахманенка
Звязда
8 снежня 2010
 
Дата публикации:08.12.2010
Тематика:Товары из Беларуси, Беларусь
Просмотров:3879
 
Ключевые слова:
Санта-Бремор Рыбопродукты Экономика Бизнес
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме