Найти
 
 


Затрыманы п`яны настаўнік матэматыкі, які пашкодзіў дарожную тэхніку


У Кастрычніцкае РУУС г. Мінска паступіла паведамленне ад відавочцы: па вуліцы Кіжаватава невядомы п`яны хлопец пашкодзіў дарожную тэхніку, якая знаходзілася на будаўнічай пляцоўцы каля жылога дома.
Відавочца растлумачыў, што бачыў, як малады чалавек праз незачыненыя дзверы дарожнага катка залез у кабіну кіроўцы і паспрабаваў уключыць святло, дворнікі, завесці машыну. Як высветлілася, гэта яму не ўдалося, бо ключ, які знаходзіўся ў замку запальвання, ён зламаў і схаваў сабе ў кішэню. Пасля няўдалай спробы з`ехаць на катку, хлопец пашкодзіў шкло ў грэдэра, кінуўшы ў яго камень. Па “гарачых слядах” зламыснік быў затрыманы праваахоўнікамі і дастаўлены ў РУУС для далейшага разбіральніцтва.

Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, падчас медыцынскага агляду ў крыві маладога чалавека было выяўлена больш за 2 праміле алкаголю. Затрыманы растлумачыў, што да таго, што адбылося, адпачываў з сябрамі: ужываў спіртныя напоі, затым накіраваўся дадому. Як высветлілася, 26-гадовы жыхар сталіцы працуе настаўнікам матэматыкі ў адной са сталічных школ, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Падазраваны сваю віну прызнаў, раскаяўся ў зробленым.

Сяргей Расолька
Звязда, 15 траўня 2019
 
Дата публикации:15.05.2019
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:38
 
Ключевые слова:
Мінск Происшествия Алкоголь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме