https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь адкрыта дэманструе ўсяму свету гатоўнасць і здольнасць адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы ўсімі даступнымі спосабамі


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 липеня на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сучасных няпростых умовах Беларусь забяспечвае свой суверэнітэт, абапіраючыся як на ўласныя сілы, так і на ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве, АДКБ, на дружалюбныя краіны. "Мы адкрыта дэманструем усяму свету гатоўнасць і здольнасць адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы ўсімі даступнымі спосабамі. Для гэтага ў нас створана сучасная армія, здольная адэкватна рэагаваць на знешнія і ўнутраныя пагрозы нацыянальнай бяспецы і надзейна абараняць мірную працу беларускага народа", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, асабовы склад Узброеных Сіл і іншых сілавых ведамстваў мае высокі маральны дух і аўтарытэт у беларускім грамадстве, а нацыянальная ваенная школа дае магчымасць рыхтаваць ваенных спецыялістаў у інтарэсах абароны дзяржавы па ўсім спектры спецыяльнасцей - ад тактычнага да стратэгічнага ўзроўняў кіравання. "Якасць і эфектыўнасць падрыхтоўкі ў Ваеннай акадэміі прызнаны далёка за межамі Беларусі. Сведчанне таго - зацікаўленасць ваенных ведамстваў многіх краін у абучэнні спецыялістаў для сваіх узброеных сіл менавіта ў нашых ваенных навучальных установах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўмацаванне бяспекі дзяржавы - працэс няспынны. Пры гэтым кампетэнтнасць у сваёй галіне, выпрацоўка ўзважаных і абгрунтаваных рашэнняў, дысцыпліна, вытрымка, асабістая адказнасць за даручаны напрамак дзейнасці былі і застаюцца асноўнымі якасцямі беларускіх афіцэраў. "Вам давядзецца вырашаць складаныя і адказныя задачы падтрымання баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, аховы дзяржаўнай граніцы і грамадскага парадку, забеспячэння бяспекі грамадзян і аб`ектаў народнай гаспадаркі", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу афіцэраў на тым, што адным з прыярытэтных напрамкаў іх дзейнасці павінна стаць умацаванне ў грамадстве пачуцця патрыятызму, гатоўнасці да абароны нацыянальных інтарэсаў. "Але самае галоўнае - вам трэба будзе абучаць і выхоўваць падначаленых, якія нарадзіліся і выраслі ў суверэннай краіне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Народ Беларусі даверыў вам самае дарагое - сваё мірнае сучаснае і будучыню. Будзьце дастойны гэтага даверу", - даў наказ беларускі лідар.

15 ліпеня 2014, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2014
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1281
 
Ключевые слова:
Патриотизм Национальная безопасность Суверенитет Независимость Военная академия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме