https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Захопленыя пошукам


Калі паўстала неабходнасць вырабіць спецыяльныя ніобіевыя рэзанатары для Міжнароднага калайдара, заказ быў размешчаны ў беларускім фізтэху.
Калі будзе запушчаны Міжнародны лінейны калайдар, на якім працягнецца пошук новых уласцівасцей матэрыі, уклад у гэты праект маладых навукоўцаў — Сяргея Юрэвіча і Аляксея Побаля, магчыма, не прагучыць вельмі ўжо эфектна на фоне глабальных дасягненняў. Але сёння, выконваючы заказ расійскіх распрацоўшчыкаў новага паскаральніка, яны ганарацца тым, што такую важную і вельмі займальную справу даверылі іх інстытуту, іх лабараторыі.

Тут, у лабараторыі электрафізікі Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ёсць унікальная айчынная электронна-прамянёвая ўстаноўка, на якой працуюць і праводзяць даследаванні маладыя навукоўцы — выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У нашай краіне яна ў адзіным экзэмпляры. Вось чаму, калі паўстала неабходнасць вырабіць спецыяльныя ніобіевыя рэзанатары для калайдара, які праектуецца ў падмаскоўнай Дубне, заказ быў размешчаны менавіта ў беларускім фізтэху.

— Ад заказчыка да нас паступаюць лісты асабліва чыстага ніобію — вельмі дарагога, дарэчы, металу, і з яго штампуюцца дэталі рэзанатараў, — тлумачыць Сяргей Юрэвіч. — Наша задача заключаецца ў тым, каб распрацаваць адпаведныя тэхналогіі і ў глыбокім вакууме правесці зварку дэталяў паскораным струменем электронаў.

— Іншых спосабаў злучэння хімічна актыўнага металу, якія гарантуюць, што ў зварным шве не застанецца пабочных элементаў, здольных паўплываць на дакладнасць фізічнага эксперыменту, няма, — дапаўняе Аляксей. — Мы адчуваем адказнасць, якая на нас ляжыць, і таму вельмі стараемся.

Дарэчы, дадатковую матывацыю Аляксею дае і тое, што ўзначальвае лабараторыю яго бацька Ігар Леанідавіч — доктар тэхнічных навук, распрацоўшчык гэтай самай электронна-прамянёвай ўстаноўкі. Так што, раз ужо складваецца навуковая дынастыя, сыну марку трэба трымаць.

Аляксей, праўда, не лічыць, што бацька ад яго патрабуе нашмат больш, чым ад калегаў. Хоць і прызнае: так, дзень атрымліваецца як бы ненарміраваны. Заданне ад Ігара Леанідавіча можна атрымаць і ў 10 гадзін вечара, і пазней. Бо жывуць яны разам.

Дзмітрый Патыка
Рэспубліка, 16 лютага 2013
 
Дата публикации:16.02.2013
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:2213
 
Ключевые слова:
Линейный коллайдер Физика Ускоритель Белорусская наука Дубна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме