https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Магілёве адкрылася новая школа


У абласным цэнтры імкліва забудоўваецца новы мікрараён "Спадарожнік", і новая (45-я па ліку ў горадзе) сярэдняя школа там вельмі дарэчы.
Гэта сучасны адукацыйны цэнтр на 1020 месцаў. У некалькіх вучэбных будынках, аб`яднаных галерэямі, месціцца больш за паўсотні вучэбных кабінетаў для дзяцей. У школе ёсць некалькі спартыўных залаў, вялікая сталовая, бібліятэка з камп`ютарамі і інтэрнэтам, басейн, актавая зала, спартыўная зона на вуліцы, кабінеты інфарматыкі і лінгафонныя класы з самым новым абсталяваннем, памяшканні для індывідуальных і факультатыўных заняткаў. Таксама створана безбар`ернае асяроддзе для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, і ўвогуле ў іх самыя камфортныя ўмовы для навучання.

— Усё гэта дапаможа нашаму падрастаючаму пакаленню атрымаць самыя глыбокія і рознабаковыя веды, стаць разумнымі і здаровымі грамадзянамі сваёй краіны, патрыётамі нашай Радзімы, — сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік.

Таксама 1 верасня пачаліся заняткі ў новым корпусе дзіцячай музычнай школы № 2. У Дзень ведаў у Магілёўскай вобласці ўпершыню селі за парты 10 тысяч першакласнікаў — столькі ж было і летась. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэгіёна вучыцца 108 тысяч дзяцей і падлеткаў.

Ілона Іванова
Звязда, 2 верасня 2011
 
Дата публикации:02.09.2011
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:2516
 
Ключевые слова:
Строительство Магілёў Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме