https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Даплата да стыпендый — толькі для студэнтаў бюджэтнай формы навучання


Згодна з прэзідэнцкім указам, студэнты ВНУ ў Беларусі з лістапада будуць атрымліваць штомесячную даплату да стыпендый.
Як патлумачылі журналісту "Звязды" ў прэс-службе Міністэрства адукацыі, памер даплаты будзе залежыць ад віду стыпендыі (студэнты, якія навучаюцца на ўмовах аплаты, стыпендыі не атрымліваюць). Падлічана, што сярэдні памер даплаты да вучэбнай стыпендыі складзе 163 тысячы рублёў. Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 460 "Аб аказанні дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі навучэнцаў", надбаўкі прадугледжаны для ўсіх навучэнцаў, якія атрымліваюць вучэбныя, імянныя, сацыяльныя, спецыяльныя і персанальныя стыпендыі савета ўстановы вышэйшай адукацыі. На дадзены момант гэта больш як 105 тысяч студэнтаў, каля 66 тысяч навучэнцаў і курсантаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і больш як 18 тысяч навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Згаданыя даплаты атрымаюць дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, а таксама асобы з іх кола, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі да паступлення ва ўстановы адукацыі Беларусі.

З 1 верасня памер стыпендыі ў Беларусі прывязаны да тарыфнай стаўкі першага разраду (на сёння — 151 тысяча рублёў) і аўтаматычна павялічваецца ў выпадку яе павышэння. Так што, пасля 1 кастрычніка памер прэзідэнцкай стыпендыі складае каля 385 тысяч рублёў (яна выплачваецца адначасова з вучэбнай). У Беларусі такую стыпендыю атрымліваюць усяго 200 чалавек. Памер студэнцкай імянной стыпендыі, устаноўленай у гонар вядомых дзеячаў культуры, адукацыі і навукі Беларусі, складае 437,9 тыс. рублёў, персанальнай (стыпендыі савета ВНУ за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных вучэбных дысцыплін і навукова-тэхнічнай творчасці) — 332,2 тыс. рублёў. Памер сацыяльнай стыпендыі — 151 тысяча рублёў, мінімальнай вучэбнай для паспяховых студэнтаў — каля 190 тысяч рублёў.

З улікам паспяховасці вучэбная стыпендыя павышаецца ў 1,1—1,6 раза. Памер мінімальнай вучэбнай стыпендыі ў некаторых вядучых ВНУ вышэйшы, чым у іншых. Напрыклад, у БДУ — гэта 247,34 тыс. рублёў, у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, БНТУ, БДЭУ, БДПУ, у Акадэміі мастацтваў, Універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі — 218,8 тысячы рублёў.

Надзея Нікалаева
Звязда, 18 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:18.10.2011
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:3266
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Стипедии Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме