https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мэтавы прыём абітурыентаў вырас на 20%


Прырост мэтавага прыёму абітурыентаў склаў 20%, гэта датычыцца вышэйшай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай. Пра гэта распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч на прэс-канферэнцыі.
Сяргей Каспяровіч падкрэсліў, што мэтавы прыём з’яўляецца найвышэйшай формай дзяржаўнага і ў цэлым замовы кадраў, калі працадаўца на стадыі прыёмнай кампаніі вызначае, хто будзе ў яго працаваць, дае дамовы на мэтавую падрыхтоўку, пры гэтым конкурс у такога абітурыента праходзіць па асобным сцэнарыі.

«У гэтым годзе былі зняты абмежаванні на месцазнаходжанне арганізацыі-заказчыка кадраў, гэта значыць і сталічныя прадпрыемствы, і арганізацыі, размешчаныя ў абласных цэнтрах, вялікіх гарадах, змаглі быць заказчыкамі мэтавай падрыхтоўкі. Дынаміка ў наяўнасці. На мэтавую падрыхтоўку мы прынялі больш за 2 тыс.чалавек. Калі параўноўваць з мінулым годам, то прырост склаў каля 20%. Гэта датычыцца і вышэйшай адукацыі, і сярэдняй спецыяльнай», — праінфармаваў Сяргей Каспяровіч.

Усяго ВНУ сёлета планавалі прыняць каля 53,5 тыс. абітурыентаў: на бюджэтную форму — больш за 27,7 тыс. чалавек, на платную — больш за 25,5 тыс.

Звязда, 16 жніўня 2022
 
Дата публикации:16.08.2022
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:993
 
Ключевые слова:
Высшее образование Вступительная кампания Целевой приём
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме