Па выніках праведзенага аналізу і ў мэтах удасканалення іх дзейнасці былі прыняты рашэнні, накіраваныя на недапушчэнне дубліравання профіляў у ліцэях, размешчаных у адным горадзе, павышэнне якасці адукацыйнага працэсу ў ліцэях, прадстаўленне магчымасці навучання ў ліцэях навучэнцам, якія жывуць у сельскіх населеных пунктах, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ліцэяў.
У гэтых мэтах былі ўнесены змяненні ў Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, дзе вызначаны парадак дзейнасці ліцэяў. Прынята рашэнне праводзіць уступныя іспыты ў 10 класы ліцэяў у пісьмовай форме, у аднолькавыя тэрміны і па адзіных тэкстах. У мэтах прадухілення карупцыі пры арганізацыі і правядзенні ўступных іспытаў заданні для іх правядзення будуць распрацоўвацца Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў.
У ліцэі змогуць быць залічаны навучэнцы, якія здалі ўступныя іспыты на адзнакі не ніжэйшыя за 6 балаў. Прадугледжана таксама арганізацыя дадатковага прыёму для вучняў, якія не паступілі ў абраны ліцэй, але набралі дастатковую колькасць балаў для паспяховага навучання ў тых ліцэях, дзе ёсць свабодныя месцы.
Ірына Каржова звярнула ўвагу на тую акалічнасць, што ў Кодэкс аб адукацыі ўнесена нарматыўнае палажэнне, якое абавязвае ліцэі ствараць умовы для пражывання іншагародніх навучэнцаў.
Надзея Нікалаева
Звязда, 3 лютага 2022
Надзея Нікалаева
Звязда, 3 лютага 2022