https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Андрэй Іванец: ад глыбіні ведаў аб гістарычнай спадчыне залежыць, якім вырасце маладое пакаленне


У Мінску праходзіць міжнародная канферэнцыя "Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам".
Ад глыбіні ведаў аб гістарычнай спадчыне залежыць, якое маладое пакаленне вырасце ў нашай краіне. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец перад пасяджэннем тэматычнай секцыі нумар 4 "Гістарычная памяць. Сувязная ніць пакаленняў" міжнароднай канферэнцыі "Гістарычная памяць: Вялікая Перамога, здабытая адзінствам" у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.

"Вельмі важна разумець: ад таго, наколькі глыбокія веды аб гістарычнай спадчыне мы дадзім вучням і закладзём маральны стрыжань, залежыць, якое маладое пакаленне вырасце ў краіне. У Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага гістарычнай адукацыі ў цэлым і выхаванню падрастаючага пакалення ў прыватнасці. Таму 2022-і аб`яўлены Годам гістарычнай памяці, што яшчэ раз падкрэслівае, наколькі важна звярнуцца да нашых вытокаў, шанаваць старонкі гісторыі, каб мы не паўтарылі памылак, якія былі ў мінулым, і глядзелі ў мірнае будучае з упэўненасцю", - сказаў міністр.

Удзел у тэматычнай секцыі таксама прынялі рэктар ВНУ Вячаслаў Даніловіч, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук`янаў і замежныя госці. Перад пачаткам мерапрыемства прайшла прэзентацыя работ студэнтаў Акадэміі кіравання - пераможцаў конкурсу відэаролікаў "Святло Вялікай Перамогі", пераможцаў конкурсу відэапраектаў "Мая Радзіма - Беларусь", а таксама тэматычная кніжная выстава "Спадчына пераможцаў". На секцыі будуць прадстаўлены прэзентацыі сумеснага праекта Акадэміі кіравання і Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта "Ідзі і глядзі!", праекта вучняў гімназіі нумар 50, прысвечанага Вялікай Перамозе, спектакля "А зоры тут ціхія...", відэапраекта "Цытадэль памяці: сувязная ніць пакаленняў" вучняў Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава, прысвечанага Вялікай Перамозе.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце і БРСМ.

14 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.06.2022
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1013
 
Ключевые слова:
Конференция БРСМ Молодёжь Год исторической памяти
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме