https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт, старшыня праўлення ПАТ "Ашчадбанк Расіі" Герман Грэф адкрылі ў Мінску святломузычны фантанны комплекс


Незвычайны фантан устанавілі на рацэ Свіслач у парку імя Янкі Купалы. Ён стаў падарункам беларускай сталіцы да Дня Незалежнасці ад Ашчадбанка Расіі.
На думку кіраўніка дзяржавы, фантан адкрыты ў адной з найпрыгажэйшых мясцін сталіцы з дзіўнай гісторыяй - парку імя Янкі Купалы.

"Ён быў адкрыты роўна 70 гадоў таму. Задумайцеся: 1949 год - краіна яшчэ не прыйшла ў парадак пасля вайны, многія жывуць у зямлянках, але людзі цягнуцца да прыгожага, закладваюць парк. І сёння, у Дзень Незалежнасці Беларусі, у юбілейны год парку, мы, як і дагаворваліся з нашым добрым сябрам Беларусі Германам Грэфам, адкрываем тут мультымедыйны фантан", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што з адкрыццём гэтага ўнікальнага фантана гістарычная набярэжная Свіслачы пачне пералівацца новымі фарбамі, стане цэнтрам прыцягнення для моладзі, новай пляцоўкай для цікавых праектаў. Ён пажадаў, каб іх было як мага больш - цікавых, дынамічных, крэатыўных, такіх, якія зробяць жыццё горада яшчэ больш яркім.

У сваю чаргу Герман Грэф заявіў, што фантан у Мінску ўнікальны: Ашчадбанк раней не будаваў такія комплексы на вадзе.

"Гэта адзіны такі фантан у свеце і па маштабах, і па месцараспалажэнні. Мы ніколі не рабілі фантан на вадзе: гэта было тэхналагічна складана, - падкрэсліў ён. - Вельмі хочацца, каб гэты знак шчырых адносін, любові расіян да беларусаў меў поспех сярод моладзі, мінчан і радаваў усіх вас".

Прадоўжылі цырымонію адкрыцця фантанны нумар пад музыку Вівальдзі і невялікая канцэртная праграма. У канцы вечара жыхары і госці сталіцы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Спяём гімн разам", завяршыўся дзень святочным феерверкам.

Узводзіць фантан пачалі ў лютым 2020 года. БПБ-Ашчадбанк выдзеліў на яго больш за Br6 млн.

Фантанны комплекс уяўляе сабой мультыфарматную адукацыйную пляцоўку са складаным праграмным забеспячэннем. Ён аснашчаны відэа- і лазернай устаноўкай для праецыравання выявы на водны экран.

Водную феерыю ўтвараюць больш за 200 струменяў, якія падымаюцца на вышыню да 30 м. Яны таксама могуць ствараць розныя эфекты: бягучую дарожку, веер, лілею, бакавыя дугі, паваротныя і вярчальныя струмені.

Плануецца, што святломузычны паказ будзе дэманстравацца шодзень у вячэрні час - з 22.00 да 23.00.

Будаўніцтва гэтага фантана ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і Герман Грэф абмяркоўвалі роўна год таму. "Ашчадбанк прыдумаў новую тэхналогію злучэння святла, гуку, вады і выявы з адукацыйнай функцыяй. Мы шмат займаемся адукацыяй. І мы прыдумалі святломузычны адукацыйны фантан, - расказаў кіраўнік Ашчадбанка журналістам пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы. - Аляксандр Рыгоравіч даведаўся, папрасіў нас стварыць такі фантан у Мінску. Мы сёння з ім дамовіліся, што будзе выпушчаны ўказ і мы кінем усе сілы, каб рэалізаваць гэты праект да Дня Незалежнасці ў Беларусі ў наступным годзе тут, у Мінску".

Першы мультымедыйны фантан за сродкі Ашчадбанка з`явіўся ў 2018 годзе ў Пецяргофе. Цяпер па ўсёй Расіі працуюць некалькі такіх збудаванняў - у Саратаве, Пецяргофе, Яраслаўлі, Калінінградзе, Уладзіміры, Разані і Варонежы.

3 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.07.2020
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:375
 
Ключевые слова:
Мінск Мультимедийный фонтан Свіслач
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме