Вынікі штогадовага карпаратыўнага праекта моладзевай арганізацыі былі падведзены напярэдадні Міжнароднага дня інтэрнэту. Яе суіскальнікамі ў 2020 годзе сталі як тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ, так і актывісты, якія найбольш ярка развіваюць сеткавыя рэсурсы Саюза моладзі «УКантакце», Instagram і Telegram і свае акаўнты ў сацсетках.
Пераможцаў інтэрнэт-прэміі ў некалькіх намінацыях вызначылі на конкурснай аснове. Найлепшыя групы ў сацыяльнай сетцы ў Мінскага гарадскога камітэта, Мінскага раённага камітэта, пярвічных арганізацый з правамі раённага камітэта БРСМ Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а таксама пярвічкі сярэдняй школы № 4 Баранавіч, паведамілі ў Цэнтральным камітэце БРСМ.
Найлепшы акаўнт у Instagram у Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ і пярвічнай арганізацыі з правамі раённага камітэта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, у месенджары Telegram — у Маскоўскага райкама БРСМ Мінска.
Акрамя таго, вызначаны пераможца ў намінацыі «Найлепшы моладзевы інтэрнэт-рэсурс». Гэта пярвічная арганізацыя з правамі раённага камітэта БРСМ Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
«За захаванне трэндаў сацыяльных сетак» узнагароду атрымала другі сакратар Кастрычніцкага раённага камітэта маладзёжнай арганізацыі горада Віцебска Вікторыя Купрыянава. У намінацыі «Прарыў года ў сацыяльных сетках і анлайн-платформах» адзначаны педагог-арганізатар сярэдняй школы № 11 Светлагорска Мікіта Бераснеў. За папулярызацыю дзейнасці саюза і моладзевай палітыкі ў сацыяльных медыя ўзнагароджаны навучэнец сярэдняй школы № 3 Светлагорска Аляксей Пінчук.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў інтэрнэт-прэміі адбылася падчас рэспубліканскага інтэрнэт-форуму БРСМ IT Youth 2021, у якім прынялі ўдзел каля двухсот прадстаўнікоў моладзі з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцам уручаны фірмовыя статуэткі і дыпломы.