https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі наспела неабходнасць прадастаўлення гарантаванага першага рабочага месца ўсім выпускнікам ВНУ


Такое меркаванне выказаў ўдзельнік пятага Усебеларускага народнага сходу, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Юрый Чачукевіч.
"Неабходна абмеркаваць пытанні прадастаўлення гарантаванага першага рабочага месца ўсім выпускнікам ВНУ, а не толькі тым, хто вучыцца на бюджэтнай аснове. Паколькі ў сучаснай эканамічнай сітуацыі атрымаць накіраванне на работу жадаюць многія студэнты платных аддзяленняў", - сказаў Юрый Чачукевіч і дадаў, што маладых людзей хвалююць і пытанні будаўніцтва жылля, прадастаўлення арэндных кватэр, магчымасці стварэння маладзёжных жыллёвых кааператываў.

Юрый Чачукевіч паведаміў, што напярэдадні Усебеларускага народнага сходу ў Мінску пройдзе "Дыялог пакаленняў", у якім прымуць удзел амаль 200 старшакласнікаў, студэнтаў, прадстаўнікоў працуючай моладзі, а таксама кіраўнікі органаў дзяржкіравання, удзельнікі народнага веча.

Маладыя людзі і спецыялісты плануюць абмеркаваць пытанні, якія прагучаць на народным сходзе ад сталічных дэлегатаў.

Пяты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня.

На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.

Чакаецца, што ўдзельнікамі мерапрыемства стануць 2,5 тыс. чалавек, у тым ліку ад Мінска - 400 дэлегатаў.

БЕЛТА, 1 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:01.06.2016
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1009
 
Ключевые слова:
БРСМ Трудоустройство Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме