https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Указам прэзідэнта ствараецца Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі


Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка 19 жніўня падпісаў указ № 313 "Аб рэарганізацыі ўстаноў адукацыі".

Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Указ прадугледжвае стварэнне ў Мінску дзяржаўнай установы адукацыі "Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь". Ён ствараецца шляхам аб`яднання існуючых навучальных устаноў гэтага ведамства — Камандна-інжынернага інстытута, Гомельскага інжынернага інстытута, Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, якія ажыццяўляюць цяпер навучанне па аднолькавых або роднасных спецыяльнасцях.

"Стварэнне універсітэта дасць магчымасць сфарміраваць адзіную сістэму падрыхтоўкі кадраў у інтарэсах МНС і іншых дзяржорганаў — ад выпускніка ліцэя да спецыяліста вышэйшай навуковай кваліфікацыі", — гаворыцца ў паведамленні.

Універсітэт грамадзянскай абароны будзе ўтвораны на базе Камандна-інжынернага інстытута ў Мінску і будзе ўключаць у сябе філіялы ў Гомелі і ў пасёлку Светлы Гай у Барысаўскім раёне.

У Мінску будуць навучацца курсанты для атрымання вышэйшай адукацыі, функцыянаваць MBA, ад`юнктура, дактарантура. У філіяле ў Гомелі будзе ажыццяўляцца падрыхтоўка па рабочых прафесіях (выратавальнікаў-пажарных, відзіцеляў, дыспетчараў), у пасёлку Светлы Гай — павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка работнікаў.

Стварэнне універсітэта дазволіць таксама павысіць эфектыўнасць працы на міжнародным рынку адукацыйных паслуг, а таксама канкурэнтаздольнасць сярод навучальных устаноў аварыйна-выратавальнага профілю іншых дзяржаў, адзначае прэс-служба прэзідэнта.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 жніўня 2016
 
Дата публикации:19.08.2016
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1158
 
Ключевые слова:
МЧС Университет гражданской обороны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме