https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эфектыўнасць беларускай нацыянальнай ваеннай школы прызнана далёка за межамі краіны


Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў 4 мая на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 65-годдзю акадэміі
Ваенная акадэмія забяспечвае Беларусь высокакваліфікаванымі ваеннымі кадрамі і ўпіша яшчэ нямала яркіх старонак у развіццё ваеннай школы краіны.

Праслаўленая навучальная ўстанова, створаная на базе Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішчаў, стала пераемнікам лепшых традыцый гэтых ВНУ.

За 65 гадоў тут прайшлі навучанне амаль 35 тыс. афіцэраў для Узброеных Сіл, а таксама больш за 4 тыс. ваенных спецыялістаў для армій замежных дзяржаў.

"Сярод выпускнікоў - вядомыя ў краіне і за яе межамі дзяржаўныя дзеячы, таленавітыя военачальнікі, вучоныя, дыпламаты, юрысты, спартсмены, прадстаўнікі дзелавой эліты. Сёння Ваенная акадэмія Беларусі займаецца ключавым пытаннем нацыянальнай бяспекі - забеспячэннем дзяржавы высокакваліфікаванымі ваеннымі кадрамі.

Сучасная вучэбна-матэрыяльная база дае магчымасць рыхтаваць спецыялістаў па 42 спецыяльнасцях і 26 спецыялізацыях. З адкрыццём у 2006 годзе факультэта генеральнага штаба Узброеных Сіл завершана стварэнне беларускай нацыянальнай ваеннай школы, эфектыўнасць якой прызнана далёка за межамі дзяржавы", - адзначыў Андрэй Раўкоў.

Міністр падкрэсліў, што галоўным багаццем акадэміі з`яўляюцца людзі - патрыёты і прафесіяналы самага высокага ўзроўню. "Ваенная акадэмія ўпіша яшчэ нямала яркіх старонак у развіццё беларускай ваеннай школы і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі краіны", - упэўнены Андрэй Раўкоў.

Ваенная акадэмія з`яўляецца вядучай ваеннай навучальнай установай суверэннай Беларусі, якая дае магчымасць ажыццяўляць шматузроўневую падрыхтоўку ваенных спецыялістаў у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы па ўсім спектры спецыяльнасцей ад тактычнага да стратэгічнага ўзроўняў кіравання.

4 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.05.2018
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:712
 
Ключевые слова:
Военная академия Вооружённые силы Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме