https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Акадэміі МУС Беларусі 12 чэрвеня адбыўся ўрачысты выпуск 186 слухачоў факультэта завочнага навучання і 27 студэнтаў факультэта права


Праваахоўнікам і цывільным асобам уручылі дыпломы аб вышэйшай юрыдычнай адукацыі і нагрудныя знакі.
У мерапрыемстве ўдзельнічаў намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кобрусеў.

Як паведамляе прэс-група Акадэміі МУС, выпускнікі 2015 года атрымлівалі вышэйшую юрыдычную адукацыю на працягу шасці і чатырох гадоў (скарочаны тэрмін навучання — для дзейных супрацоўнікаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю МУС або вышэйшую). У іх ліку супрацоўнікі ўсіх абласных УУС, ГУУС Мінгарвыканкама, дэпартамента аховы МУС, дэпартамента выканання пакаранняў МУС, унутраных войскаў МУС. Акрамя супрацоўнікаў органаў унутраных спраў сёлета дыпломы атрымалі прадстаўнікі Следчага камітэта, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, судоў, работнікі арганізацый і прадпрыемстваў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:12.06.2015
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1244
 
Ключевые слова:
Академия МВД
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме