https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі аб`яўлены конкурс эсэ па адукацыйным праве


Як паведамляе Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА), конкурс накіраваны на заахвочванне самастойных даследаванняў па пытаннях адукацыйнага права ў Беларусі.
У конкурсе могуць узяць удзел студэнты, магістранты і аспіранты юрыдычных спецыяльнасцей. 

Для ўдзелу неабходна падаць самастойна выкананую творчую працу на тэму права на адукацыю, міжнародна-прававых стандартаў у сферы адукацыі, сістэмы адукацыі ў Беларусі (асноўная, дадатковая і спецыяльная), устаноў і суб`ектаў адукацыі, дагаворных адносінаў у сферы адукацыі і іншыя тэмы. 

Аб`ём эсэ не павінен перавышаць 10 старонак, неабходна выкарыстаць шрыфт TimesNewRoman 14 pt, адзінарны інтэрвал. "Эсэ павінна насіць самастойны, даследчы характар і выказваць асабістае стаўленне аўтара да пытанняў, якія разглядаюцца. Вітаецца выкарыстанне параўнальнага падыходу, замежнага і міжнароднага вопыту ў сферы адукацыйнага права", — растлумачылі ў асацыяцыі. 

Эсэ разам з анкетай удзельніка (з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы/вучобы, даты нараджэння, горада і кантактных звестак) неабходна адправіць на электронны адрас adop2011info@gmail.com з паметкай "Конкурс эсэ". 

Работы прымаюцца да 20 снежня. Вынікі конкурсу ўдзельнікам паведамяць па электроннай пошце да 20 студзеня. 

Конкурсныя работы будзе ацэньваць камісія, якая складаецца з экспертаў і юрыстаў АДАіА, асветніцкай установы "Цэнтр прававой трансфармацыі", асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", таварыства "Зялёная сетка". 

Пераможца конкурсу атрымае магчымасць прайсці стажыроўку ў сферы адукацыйнага права і зможа азнаёміцца з працай юрыстаў у арганізацыях, прадстаўнікі якіх увайшлі ў склад экспертнай камісіі. Таксама пераможцу конкурсу будзе дадзена магчымасць узяць удзел у праграме маладзёжнага абмену, у межах якога ў канцы мая 2016 года адбудзецца візіт у Германію. Лепшыя эсэ са згоды іх аўтараў будуць размешчаныя на сайце adukatar.net

Для канкурсантаў таксама прадугледжана магчымасць публікацый работ у часопісе "Адукатар", удзелу ў мерапрыемствах АДАіА, атрымання рэкамендацый для ўдзелу ў міжнародных адукацыйных праграмах і стажыроўках.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2015
 
Дата публикации:28.11.2015
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1343
 
Ключевые слова:
Конкурс Образование в Беларуси Юрисдикция Образовательное право Дополнительное образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме