https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ва ўсіх буйных гарадах Беларусі з`явіцца магчымасць аўтаматызаванай аплаты праезду ў транспарце


У грамадскім транспарце буйных гарадоў Беларусі з`явіцца магчымасць аўтаматызаванай аплаты праезду, расказаў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Андрэй Гладкі.
"У рамках падпраграмы аўтамабільнага гарадскога пасажырскага электрычнага транспарту актыўна ідзе развіццё сэрвісаў па аплаце праезду пасажыраў. У Мінску ўжо даволі даўно функцыянуе сістэма аўтаматызаванай аплаты праезду. Аналагічныя сістэмы ў бліжэйшы час будуць запушчаны, у прынцыпе, ва ўсіх буйных гарадах Беларусі", - адзначыў Андрэй Гладкі.

Ён дадаў, што сёння таксама актыўна мадэрнізуюцца сістэмы аплаты праезду праз мабільны дадатак. "Усе арганізацыі і аблвыканкамы арыентаваны на тое, каб максімальна стварыць камфортныя ўмовы для перамяшчэння і паездак пасажыраў. Так, з улікам існуючых умоў надвор`я ўся закупляемая тэхніка, якая выкарыстоўваецца для гарадскіх перавозак, прадугледжвае наяўнасць сістэм кандыцыяніравання", - падкрэсліў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту.

24 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2024
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Городской транспорт Автоматизированная оплата проезда Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме