https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Электрыфікацыя чыгункі з 2015 года дала магчымасць скараціць выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу на 12,3 працэнта


Аб гэтым расказаў у інтэрв`ю часопісу "Экономика Беларуси" першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.
"У 1963 годзе быў электрыфікаваны першы ўчастак Беларускай чыгункі Мінск - Аляхновічы. З 1963 па 1983 год былі электрыфікаваны чыгуначныя ўчасткі Брэст - Мінск - Орша - дзяржграніца з Расіяй, а таксама Маладзечна - Мінск - Асіповічы. У выніку працягласць электрыфікаваных участкаў склала каля 900 км, або 16 працэнтаў ад агульнай працягласці чыгуначных ліній", - сказаў Аляксей Ляхновіч.

За апошнія пяць гадоў электрыфікавана каля 220 км пуці на чыгуначных участках Гомель - Жлобін, Маладзечна - Гудагай, Калодзішчы - Шабаны, Жлобін - Светлагорск-на-Бярэзіне. Завяршаецца электрыфікацыя ўчастка Светлагорск-на-Бярэзіне - Калінкавічы - Барбароў. Такім чынам, на гэты момант поўнасцю электрыфікаваны беларускія ўчасткі міжнароднага транспартнага калідора ад Брэста да Смаленска і ад Гомеля да Вільнюса.

Паводле слоў першага намесніка міністра, сёння ў агульнай эксплуатацыйнай даўжыні чыгуначных пуцей удзельная вага электрыфікаваных участкаў дасягае ўжо 23,2 працэнта, а пасля завяршэння электрыфікацыі ўчастка Светлагорск-на-Бярэзіне - Калінкавічы - Барбароў доля электрыфікаваных чыгуначных участкаў узрасце да 25 працэнтаў і складзе 1369 км.

"Адна з найбольш значных прычын рэалізацыі такіх праектаў - экалагічны фактар. Падумайце самі: электрыфікацыя з 2015 года дала магчымасць скараціць выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу на 12,3 працэнта, або 6 тыс. т у год ад агульнага аб`ёму розных выкідаў (вуглякіслы газ, аксід вугляроду, аксіды азоту, вуглевадароды, альдэгіды, бенз(а)пірэны, сажа і іншыя). У тым ліку і таму мы прадаўжаем прапрацоўваць далейшыя перспектывы электрыфікацыі чыгуначных участкаў з улікам макраэканамічных фактараў, грузавой базы, развіцця рынку міжнародных чыгуначных перавозак", - расказаў Аляксей Ляхновіч.

31 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.12.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:221
 
Ключевые слова:
Электрификация Беларуская чыгунка Экология
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме