https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 100 км лесагаспадарчых дарог пабудавалі ў Беларусі з пачатку года


Арганізацыі Мінлясгаса з пачатку года пабудавалі 19 новых лесагаспадарчых дарог, агульная працягласць аб`ектаў склала 101,347 км, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.
"Да канца года ў галіне завершыцца будаўніцтва яшчэ адной дарогі. Такім чынам, у строй будзе ўведзена больш за 105 км новых лесагаспадарчых дарог", - расказалі ў прэс-службе.

Найбольшая колькасць лясных артэрый традыцыйна будуецца ў Віцебскай вобласці. У 2021-м тут уведзена 7 аб`ектаў агульнай працягласцю 31,4 км (у Бешанковіцкім, Віцебскім, Глыбоцкім доследным, Лепельскім, Лёзненскім, Талачынскім лясгасах).

Па адной новай дарозе пабудавана ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях (Ганцавіцкі, Смаргонскі доследны лясгасы), дзве дарогі пабудаваны ў Магілёўскай вобласці (Глускі, Клімавіцкі лясгасы), па чатыры новыя дарогі з`явіліся ў Мінскай вобласці (Клецкі, Лагойскі, Любанскі, Пухавіцкі лясгасы) і ў Гомельскай вобласці (Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Мазырскі доследны лясгасы).

Будаўніцтва лесагаспадарчых дарог у краіне рэалізуецца ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай "Беларускі лес". Наяўнасць такіх аб`ектаў дае магчымасць не толькі асвойваць новыя рэсурсы, але і своечасова праводзіць лесааднаўленчыя работы і мерапрыемствы па барацьбе з хваробамі і шкоднікамі лесу, ліквідаваць лясныя пажары. Лесагаспадарчыя дарогі выконваюць таксама важную сацыяльную нагрузку: дазваляюць хутчэй дабрацца да населеных пунктаў, адкрываюць новыя магчымасці для грамадзян па зборы ягад і грыбоў.

Так, за апошнія дзесяць гадоў толькі сіламі лясгасаў у краіне пракладзена больш за 1 тыс. км лесагаспадарчых дарог.

8 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.12.2021
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:200
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Дорожное строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме