https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка на святы прызначыла 37 дадатковых цягнікоў


Пра гэта паведаміла прэс-служба БЧ.
З 29 чэрвеня па 4 ліпеня будзе курсіраваць 31 дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес- і эканамкласа па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках.

Так, у напрамку Мінск — Гомель прызначана 15 цягнікоў, Мінск — Брэст — 11 цягнікоў, Мінск — Віцебск — 2 цягнікі. Па напрамку Камунары — Мінск — 1 цягнік, Мазыр — Мінск — Мазыр (станцыя Козенкі) — 2 цягнікі.

Таксама на святы Беларуская чыгунка прызначыла 6 дадатковых цягнікоў міжнародных ліній у зносінах Мінск — Львоў і Мінск — Вільнюс.

Чатыры дадатковыя цягнікі № 635/461/462 і № 461/462 у зносінах Мінск — Львоў — Мінск будуць курсіраваць праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Роўна, Здалбунаў з 29 чэрвеня па 3 ліпеня.

3 ліпеня Беларуская чыгунка прызначыла два дадатковыя цягнікі міжнародных ліній № 801/802 Мінск — Вільнюс.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў і іх маршрутах можна атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105, а таксама на карпаратыўным інтэрнэт-сайце rw.by.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:29.06.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:463
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Тарифы Расписание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме